Казялец едкі | |||||||||||||||||||||||
![]() Ranunculus acris var. nipponicus | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Ranunculus acris L., 1753 | |||||||||||||||||||||||
|
Казялец е́дкі[1], курыная слепата, кураслеп (Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Казялец едкі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[2], казлы, казялкі[3][4], зараза, казелец[5], казялец лугавы[6][7], казлы, курыная сляпата[8], казялец[9].
Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 см[10].
Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі[10].
Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені[10] Формула кветкі: [11].
Плод — шматарэшак.
![]() Агульны выгляд |
![]() Кветка |
![]() Плод |
Распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна[10].
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец едкі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Расліна змяшчае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.
Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліны[12].
Ужываецца ў народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў[10].
Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба Зонне[13].
Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотах[14].
Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.