Казяльцовакветныя | ||||||||||||
Казялец паўзучы (Ranunculus repens) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||
|
Казяльцовакветныя (Ranunculales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.
Аб’ядноўвае 8 сямействаў, 160 родаў, больш за 3000 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць пераважна па сырых ці залішне вільготных месцах, зрэдку ў вадзе. На Беларусі распаўсюджаны 2 сямействы: казяльцовыя і барбарысавыя, больш за 20 родаў, 150 відаў.
Шмат- і аднагадовыя травы, паўкусты, драўняныя вечназялёныя ліяны ці лістападныя. Лісце простае або складанае, чаргаванае, рэдка супраціўнае. Кветкі двух- або аднаполыя, правільныя, адзіночныя або ў гронках ці мяцёлках. Плод — шматлістоўка, шматарэшак, шматкасцянка, ягадападобны.
Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя.