Казімір IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Kazimierz Jagiellończyk | |||||||
Казімір IV. Марчэла Бачарэлі | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жыгімонт Кейстутавіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Ягелон | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў III Варненчык | ||||||
Пераемнік | Ян I Ольбрахт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1427[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 чэрвеня 1492[1][2][…] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ягелоны | ||||||
Бацька | Ягайла | ||||||
Маці | Соф’я Гальшанская | ||||||
Жонка | Лізавета Габсбург[4] | ||||||
Дзеці | Уласла II, Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская, Казімір Казіміравіч[5], Ян I Ольбрахт[5], Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт I Стары, Барбара Ягелонка[d], Соф’я Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[d], Фрыдэрык Ягелончык[d], Лізавета Ягелонка[d], Лізавета Ягелонка[d][5] і Лізавета Ягелонка[d][5] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492).
Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.
Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 г. вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 г. абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 г. У 1454 г. Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памерлага германскага караля Альбрэхта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.
Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 г. задушыў выступленне смаленскіх гараджан, а ў 1490—1492 гг. — выступленні сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 г. выдаў гэтак званы Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1457 г. выдаў прывілей, паводле якага жыхары ВКЛ маглі вольна выязджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукацыі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 г. выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 г. ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрыта. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панавання ў Польшчы шляхецкага стану.
Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучана Асвенцімскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (1454—1466) па Таруньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Вялікі Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.