Казімір Казіміравіч | |
---|---|
![]() Святы Казімір (~1520) | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1458[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1484[1][3][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 4 сакавіка[5] |
Бацька | Казімір IV Ягелончык[4] |
Маці | Лізавета Габсбург[4] |
![]() |
Казімір Казіміравіч, святы Казімір (3 кастрычніка 1458, Вавель — 4 сакавіка 1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).
Сын Казіміра Ягелончыка. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык Ян Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.
У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.
Будучы хворы на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.
На Каляды 1483 года наведаў Гродна, але яго здароўе істотна пагоршылася і 1.3.1484 у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр.
Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 Папа Рымскі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас»).