Кайназой (кайназойская эра) — эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў 65,5 млн. гадоў, пачынаючы з вялікага вымірання відаў у канцы мелавога перыяду па цяперашні час. З грэчаскай перакладаецца як «новае жыццё» (καινός = новы + ζωή = жыццё). Кайназой дзеліцца на палеаген, неаген і чацвярцічны перыяд (антрапаген). Гістарычна кайназой падзяляюць на перыяды - трацічны (ад палеацэна да пліяцэна) і чацвярцічны (плейстацэн і галацэн), хоць большасць геолагаў ўжо не прызнаюць такога падзелу.