Какаду насаты

Какаду насаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua tenuirostris Kuhl, 1820

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554847
NCBI  1344800
EOL  1178090
FW  255511

Насаты какаду, таксама усходняя насатая карэла (Cacatua tenuirostris, сін. Kakatoe tenuirostris) — птушка сямейства какаду. Жыве на паўднёвым усходзе Аўстраліі.

Даўжыня цела — 40 см, хваста — 12 см; вага 500—600 г. Галава вялікая, круглявая, з вельмі кароткім шырокім чубком. Афарбоўка апярэння белая. На горле і валлі — чырвоныя плямы. Неапераная зона вакол вачэй шаравата-блакітнага колеру. На лбе — папярочная паласа чырвонага колеру, такога ж колеру вобласць вачэй. Радужка цёмна-карычневая. Дзюба і лапы — шэрыя. У адрозненне ад іншых какаду, даўжыня дзюбы ў яго перавышае вышыню. Самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку. У самца дзюба даўжэйшая, яна крыху большая чым у самкі. Маладыя птушкі драбнейшыя за дарослых. Жывуць звыш 70 гадоў.

Засяляюць лясы, зараснікі малгі, лугі, поймавыя лясы, акультураны ландшафт, гарады, сады, паркі, заўсёды каля вады. Па-за перыядам размнажэння трымаюцца вялікімі зграямі (100—2000 асобін). Начуюць каля вады. Раніцай лётаюць на вадапой. У спякотны час сутак адпачываюць у кронах дрэў. Сілкуюцца насеннем, пладамі, арэхамі, карэньчыкамі, збожжам, пупышкамі, кветкамі, цыбулінамі, ягадамі, насякомымі і іх лічынкамі. На кармленне лётаюць вялікімі зграямі. Кормяцца, у асноўным, на зямлі, выкарыстоўваючы сваю дзюбу ў якасці плуга. Падчас кармлення на адкрытых плошчах 1-2 птушкі выконваюць ролю вартавых, якія пры небяспецы ўзлятаюць у паветра з гучным віскам. Наносяць шкоду збожжавым культурам (сланечнік, рыс, проса, пшаніца).