Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Калабжэг (польск.: Kołobrzeg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Калабжэгскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Калабжэг.
Марскі порт і курорт, размешчаны на беразе Балтыйскага мора. Калабжэг стаіць на рацэ Парсента.
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Калабжэг — Мінск 788 км, да Варшавы — 428 км[2].
Насельніцтва — 46 870 жыхароў (2014 год)[3].