Каларынхавыя (Callorhinchidae) — сямейства храстковых рыб атрада хімерападобных.
Марскія, насяляюць кантынентальны і астраўны шэльфы і самыя верхнія зоны мацерыковага схіла Паўднёвага паўшар'я (ля берагоў Паўднёвай Амерыкі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі).
Рыла мае падоўжаны, гнуткі, кручкападобны адростак. Вочы малыя. Каналы бакавой лініі закрытыя. Хваставы плаўнік гетэрацэркальны.
Яйцавая капсула вялікая, грушападобная (звычайна 27 см у даўжыню і 13 см у шырыню) з шырокім рыфленым бакавым рабром.
Выкапнёвыя вядомы з юрскага перыяду. 3 сучасных віды належаць да рода Callorhinchus.
- Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.