Каласоўнік, Касцёр[1] (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых. Іншая назва — гірса.
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.
Паводле ацэнак ў навуковай літаратуры, колькасць відаў вар’іравалася ад 100 да 400, але ў цяперашні час большасць сістэматыка прызнаюць каля 170[2] відаў, якія ўключаны ў род. Таксанамія роду складаная, паколькі некаторыя віды вельмі нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Некаторыя віды:
Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.
Зноскі
- Костёр — род Bromus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)