Bromus commutatus Schrad., 1806
Каласоўнік пераменлівы[1], Каласо́ўнік гронкавісты (Bromus commutatus) — від раслін роду Каласоўнік (Bromus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Аднагадовая травяністая расліна Вышыня вагаецца ад 40 да 120 см. Мяцёлкі даўжынёй 7—20 см.
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі. Заносны від у флоры Паўночнай Амерыкі[2]. Расце на лугах, пустках, дарожных адхонах, сенажацях.