Кале | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d] |
Дата адкрыцця | 9 снежня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 217 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,2011 |
Перыяд абарачэння | 729,47 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 15 petagram[1] |
Шчыльнасць | 2,6 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Кале (ад стар.-грэч.: Καλή) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVII.
Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 8. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў назву Кале, ад імя адной з харыт у грэчаскай міфалогіі.
Кале здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.217.000 км за 729 дзён, 11 гадзін і 17 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2599. Нахіл рэтраграднай арбіты 164,996 °. Належыць да групы Кармэ.
Дыяметр Кале складае каля 2 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,0 m.