Калегія кардыналаў

Калегія кардыналаў, або кардынальская калегія, да 1983 года якая насіла назву Свяшчэнная калегія кардыналаў (лац.: Sacrum Cardinalium Collegium) — калегіяльны орган, у які ўваходзяць усе кардыналы Рымска-каталіцкай царквы.

Калегія выконвае трайную функцыю:

  • Дарадчы орган пры Папе Рымскім.
  • Орган, які замяшчае Папу і здзяйсняе вярхоўную ўладу ў Царкве ў перыяд «sede vacante».
  • Орган, які выбірае новага Папу на канклаве.

Дарадчую функцыю калегія выконвае, калі Папа збірае кардыналаў на кансісторыю. Нягледзячы на тое, што ў перыяд «sede vacante» да выбараў новага Папы калегія кіруе Царквой, яе ўлада істотна абмежавана; калегія не валодае ўсёй паўнатой улады Папы (паводле апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis).

Склад і структура

[правіць | правіць зыходнік]

Апостальская канстытуцыя Папы Сікста V Postquam verus ад 1586 года ўсталявала падзел членаў калегіі кардыналаў на тры групы:

Нягледзячы на такі падзел, усе кардыналы на канклаве роўныя і кожны мае па адным голасе. У наш час усе кардыналы маюць біскупскую ступень святарства, хоць, фармальна, гэта не з'яўляецца абавязковым.

Старшынёй і намеснікам старшыні Калегіі з'яўляюцца Дэкан Калегіі кардыналаў і Намеснік дэкана (субдэкан ці віцэ-дэкан). Яны абавязкова павінны быць субурбікарнымі кардыналамі-біскупамі, але іх абранне патрабуе папскага пацверджання. Калі б не старшынства, дэкан не меў бы ніякай улады кіравання над кардыналамі, замест гэтага ён дзейнічае, як лац.: primus inter pares (першы сярод роўных).

Дзяржаўны сакратар Ватыкана, прэфекты Кангрэгацый Рымскай курыі, Камерленга Рымска-каталіцкай Царквы, Вялікі пенітэнцыярый, генеральны вікарый Рыма, і патрыярхі Венецыі і Лісабона — заўсёды кардыналы, з нешматлікімі, як правіла, часовымі, выключэннямі.

З XVI стагоддзя колькасць кардыналаў у калегіі не перавышала 70 чалавек, традыцыйна большасць з іх складалі італьянцы. Ян XXIII парушыў гэту традыцыю. У наш час у кардынальскай калегіі налічваецца каля 200 кардыналаў, прычым італьянцы знаходзяцца цяпер у абсалютнай меншасці.

Прадстаўніцтва асобных краін сярод калегіі кардыналаў у большай ступені звязана з іх значнасцю для Ватыкана, чым з рэальнай колькасцю паслядоўнікаў каталіцтва. Так, напрыклад, станам на 10 лістапада 2012 года палову ўсіх кардыналаў маладзейшых за 80 гадоў складаюць еўрапейцы (з іх чацвёра з пяці — прадстаўнікі Заходняй Еўропы), у той час, як сярод усіх каталікоў жыхары Заходняй і Усходняй Еўропы складаюць 16,6 і 6,6 % адпаведна. Бразілію і Польшчу, каталіцкае насельніцтва якіх адрозніваецца ў шэсць разоў, у калегіі прадстаўляюць па тры кардыналы-выбаршчыкі (хоць у рэальнасці па 8 кардыналаў). Кожны шосты член калегіі — італьянец, аднак доля Італіі ў каталіцкім насельніцтве складае трохі больш 3 %.

Гістарычна члены Калегіі былі таксама духавенствам горада Рыма, служачы Папу Рымскаму, як Біскупу Рыма і былі прызначаны выконваць абавязкі ў акругах горада.

З 1 студзеня 1971 года, кардыналы, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, не маюць правы голасу на папскіх выбарах, у адпаведнасці з motu proprio Папы Рымскага Паўла VI Ingravescentem Aetatem.

Сучасныя правілы абрання Папы Рымскага сфармуляваны ў апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis, выдадзенай Папам Рымскім Янам Паўлам II 22 лютага 1996. Канстытуцыя заяўляе, што кардыналы, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту ў дзень, калі Папскі Прастол стаў вакантным, не маюць голасу на папскіх выбарах.

Хоць правілы канклава прама кажуць, што Папа Рымскі не абавязкова павінен быць выбраны з ліку кардыналаў (у тэорыі, любы мужчына-каталік, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту можа быць выбраны Папам Рымскім), але гэта стала нормай, пачынаючы з абрання Папы Рымскага Адрыяна VI у 1522 годзе, які быў апошнім некардыналам, выбраным Папам.

Асноўныя саноўнікі Калегіі кардыналаў

[правіць | правіць зыходнік]

Калегія кардыналаў бярэ свае пачаткі ў біскупах суседніх з Рымскай дыяцэзій, а таксама ў святарах і дыяканах горада Рыма, якія былі дарадчыкамі Папы. Пачынаючы ад XII стагоддзя, да Калегіі кардыналаў пачалі далучацца члены, якія жылі па-за Рымам.

Папа Сікст V у 1586 годзе ў Апостальскай канстытуцыі «Postquam» вызначыў, што можа быць 70 кардыналаў — 6 кардыналаў-біскупаў, 50 кардыналаў-прэзбітэраў і 14 кардыналаў-дыяканаў. Гэтая лічба была нязменнай да XX ст. і была зменена Папам Янам XXIII падчас кансісторыя 1960 года. Сёння Апостальская канстытуцыя «Universi Dominici gregis» акрэслівае толькі колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў (гэта значыць тых, якія яшчэ не дасягнулі васьмідзесяцігадовага ўзросту) — іх павінна быць 120.

Спасылкі і літаратура

[правіць | правіць зыходнік]