Калоідная хімія

Калóідная хі́мія (стар.-грэч.: κόλλα — клей) — традыцыйная назва фізічнай хіміі дысперсных сістэм і паверхневых з’яў, якія ўзнікаюць на мяжы падзелу фаз.

Часцей за ўсё аб’eктам вывучэння ў калoіднай хіміі з’яўляюцца такія сістэмы (дысперсіі), у якіх адно мелкараздробненае рэчыва — дысперсная фаза — раўнамерна размеркавана ў іншай (дысперсійным асяроддзі)

У калoiдных сістэмах памер часціц дысперснай фазы складае 10−9−10−7 м, г.зн. ляжыць у інтэрвале ад нанаметраў да дзеляў мікраметраў. Гэтая вобласць пераўзыходзіць памер тыповай малой малекулы, але ж менш памеру аб’екта, бачнага ў звычайным аптычным мікраскопе.

Калоіднай хімія — навука аб дысперсных сістэмах і паверхневых з’явах. Вывучае адгезію, адсорбцыю, змочванне, каагуляцыю, электрафарэз. Распрацоўвае тэхналогіі будаўнічых матэрыялаў, бурэнне горных парод, зол-гель тэхналогіі. Адыгрывае фундаментальную ролю ў нанатэхналогіі.

  • Handbook of Surface and Colloid Chemistry / Ed. K .S. Birdi. — 2nd ed. — N.Y.: CRC Press, 2003. — 765 p.
  • Александровіч Х. М. Кало́ідная хімія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 359. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.