Кальвадос | |
---|---|
фр.: Calvados | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Год заснавання | XVI стагоддзе |
Мацунак | 40 і 45 |
Сайт | calvados-aoc.be |
![]() |
Кальвадос (фр.: Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымоўваюць шляхам перагонкі сідра, з французскага рэгіёну Ніжняя Нармандыя. Моцнасць — каля 40 градусаў.
Першае згадванне аб вытворчасці кальвадосу звязана з імем Жыля дэ Губервіля, які ў 1553 годе ў сваім «Дзённіку» згадвае аб практыцы дыстыляцыі сідра.
Сваю назву напой атрымаў ад назвы аднаго з дэпартаментаў Нармандыі Кальвадос — спачатку ў размоўнай мове ў сярэдзіне XIX стагоддзя, а пазней было замацавана ў правілах «Appellation d’Origine Contrôlée» (AOC) у 1942 годзе.