Кальдэра

Кальдэра Анікчак, Аляска

Кальдэра (ісп.: caldera, літаральна — «вялікі кацёл») — шырокія авальныя ці круглыя катлавіны вулканічнага паходжання са стромкімі, часта ступеньчатымі схіламі. Кальдэры дасягаюць 10—20 км у папярочніку і некалькіх сот метраў у глыбіню. Адрозніваюць выбухныя кальдэры, якія ўтвараюцца пры магутных выбухах газаў, што вырываюцца з жарала вулканаў, і кальдэры абвальвання, якія ўзнікаюць пры правале па кальцавых разломах даху падземнага вулканічнага агменю з прычыны выкіду з яго матэрыялу пры вулканічных вывяржэннях. Шырэй распаўсюджаны кальдэры другога тыпу; яны ж дасягаюць і найвялікшых памераў.

У 1815 годзе нямецкі геолаг Хрысціян Леапольд фон Бух наведаў горы Тэйдэ (Тэнэрыфэ) і Табурыентэ (Пальма), якія знаходзяцца на Канарскіх астравах. Да часу публікацыі ўбачанага ён увёў тэрмін «кальдэра» ў геалагічны слоўнік.