Каліеўшчына (укр.: Коліївщина, ад укр. «колій») — паўстанне ўкраінскіх казакоў і ўкраінскага сялянства ў 1768—1769 гадах супраць Рэчы Паспалітай. Паўстанне імкнулася да прыпынку сацыяльнага, нацыянальнага, і рэлігійнага прыніжэння ўкраінцаў.
У лютым 1768 пад ціскам расійскіх улад кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў указ, у якім праваслаўная царква прыраўнівалася да каталіцкай. Гэта вельмі моцна незадаволіла польскую шляхту, якая пад заклікам прыняжэння каталіцызму, паніжэння шляхетных праў і выхаду Рэчы Паспалітай з-пад уплыву Расійскай імперыі, утварыла Барскую канфедэрацыю. Канфедэраты пачалі катаваць і грабіць украінскае насельніцтва, паліць праваслаўныя храмы, што і паслужыла штуршком да пачатку паўстання. Паўстанне хутка атрымала імпульс і распаўсюджвалася па тэрыторыі левабярэжнай Украіны. Ва Умані гэта прывяло да разні неверагодных памераў, праз тры тыдні гвалту мяцежнікі забілі больш за 20,000 людзей. Лідары паўстання былі казакі Максім Жалязняк і Іван Гонта. Паўстанне было падушана аб’яднанымі сіламі польскіх і расійскіх войскаў.