Каліна | ||||||||||||||||
Лісце і плады каліны звычайнай (Viburnum opulus) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Viburnum lantana L. (1753)
| ||||||||||||||||
|
Каліна[3] (Viburnum) — род кветкавых раслін сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).
Лістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы вышынёю да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плод — ярка-чырвоная касцянка, ядомыя.
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі дзікарослая каліна звычайная, або чырвоная расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр.
Род Каліна ўваходзіць у сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).
Раней род уваходзіў у сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) або вылучаўся ў асобнае сямейства Калінавыя (Viburnaceae Raf., 1820), але пасля даследаванняў, праведзеных групай APG, яго таксанамічнае становішча было зменена: па сістэме класіфікацыі APG II (2003) род уваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.
яшчэ 6 сямействаў (па сістэме APG II) |
||||||||||||
прыкладна 150 відаў | ||||||||||||
парадак Варсянкакветныя |
род Каліна |
|||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Адоксавыя |
|||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па сістэме APG II) |
яшчэ 3 роды (Адокса, Бузіна, Sinadoxa) | |||||||||||
Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 166 відаў[4]. Некаторыя з іх:
Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Вырошчваецца ў садах і парках.