Каліста (спадарожнік)

Каліста
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Галілеа Галілей
Дата адкрыцця 7 студзеня 1610[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 1 882 700 км
Эксцэнтрысітэт 0,0074
Перыяд абарачэння 16,689 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 107,566 ± 0,003 ётаграм[2]
Шчыльнасць 1,8344 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Каліста — адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Трэці па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме, памерам прыкладна з Меркурый (але па масе саступае гэтай планеце ў тры разы).

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Каліста была адкрыта Галілеа Галілеем ў 1610 з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Каліста ў 1609, але своечасова не апублікаваў даныя пра гэта.

Назва «Каліста» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары, і Каліста пазначалася як «чацвёрты спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Каліста» стала агульнаўжывальнай.

Каліста названая па імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, каханай Зеўса (Юпітэра).

Магчымасць жыцця ў акіяне

[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў выпадку з Еўропай і Ганімедам, папулярная ідэя пра магчымасць існавання ў падпаверхневым акіяне Каліста пазаземнага мікробнага жыцця[3]. Але на Каліста ўмовы для жыцця некалькі горшыя за ўмовы на Еўропе і Ганімедзе. Асноўныя прычыны: недастатковасць судакранання з горнымі пародамі і недастатковы цеплавы паток з нетраў спадарожніка[3]. Навуковец Торэнс Джонсан сказаў наступнае пра адрозненні ўмоў для жыцця на Каліста ад астатніх галілеевых спадарожнікаў[4]:

« Асноўныя кампаненты, важныя для ўзнікнення жыцця, — так званую «прэбіятычную хімію» — маюць многія з аб’ектаў Сонечнай сістэмы, напрыклад, каметы, астэроіды і ледзяныя спадарожнікі. Біёлагі сыходзяцца ў тым, што абавязковай умовай для жыцця служыць наяўнасць крыніцы энергіі і вадкай вады, такім чынам, было б цікава знайсці ваду ў вадкай форме па-за Зямлёй. Але наяўнасць магутнай крыніцы энергіі таксама важная, а цяпер акіян Каліста грэецца толькі за кошт радыеактыўнага распаду, тады як акіян Еўропы — яшчэ і прыліўнымі сіламі, дзякуючы блізкасці да Юпітэра. »

На падставе гэтых і іншых меркаванняў лічыцца, што сярод галілеевых Месяцаў Еўропа мае найвялікшыя шансы на падтрыманне жыцця, прынамсі, мікробнага[3][5].

  1. Callisto: In DepthНацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы.
  2. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
  3. а б в Lipps, Jere H.; Delory, Gregory; Pitman, Joe; et al. (2004). "Astrobiology of Jupiter's Icy Moons" (PDF). proc. SPIE. 5555: 10. doi:10.1117/12.560356. ISSN 0277-786X. Архівавана з арыгінала (PDF) 2005-12-18.
  4. Phillips, T. Callisto makes a big splash. Science@NASA (23 кастрычніка 1998). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 1999.
  5. Raulin, François (2005). "Exo-Astrobiological Aspect of europa and Titan: from observation to speculations" (PDF). Space Science Reviews. 116 (1–2): 471=487. Bibcode:2005SSRv..116..471R. doi:10.1007/s11214-005-1967-x.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)