Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес | |
---|---|
англ.: California State University, Dominguez Hills | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Dominguez Hills |
Заснаваны | 1960 |
Студэнты | 18 687[1] і 14 758[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Карсан, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csudh.edu |
![]() |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес (англ.: California State University, Dominguez Hills) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Карсан у штаце Каліфорнія, ЗША.
Універсітэт з'яўляецца адным з самых этнічна і эканамічна разнастайных універсітэтаў на захадзе ЗША. Тут навучаецца найбольшая колькасць і працэнт афраамерыканскіх студэнтаў з усіх устаноў сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кампус вучэльні размешчаны на гістарычным ранча Сан-Пэдра. Зямля кампуса знаходзілася ў бесперапынным валоданні сям'і Дамінгес на працягу сямі пакаленняў: ад яе атрымання Хуанам Хасэ Дамінгесам ў 1784 годзе да набыцця зямлі штатам Каліфорнія для патрэб універсітэта.