Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе | |
---|---|
англ.: California State University, Los Angeles | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Los Angeles |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 26 745[1] і 22 959[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | calstatela.edu |
![]() |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: California State University, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1947 годзе як Лос-Анджэлескі дзяржаўны каледж, які быў перайменаваны ў Каліфарнійскі дзяржаўны каледж у Лос-Анджэлесе ў 1964 годзе. Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю назву ў 1972 годзе, калі стаў часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Універсітэт прапануе 142 праграмы атрымання ступені бакалаўра, 122 праграмы магістратуры і 4 праграмы аспірантуры. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы адукацыі. Універсітэцкі кампус знаходзіцца прыкладна за 8 км на паўночны ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.