Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента | |
---|---|
англ.: California State University, Sacramento | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Sacramento |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 31 451 і 27 085[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сакрамента, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csus.edu |
![]() |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента (англ.: California State University, Sacramento) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сакрамента ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Заснаваны ў 1947 годзе як дзяржаўны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ва ўніверсітэце штогод навучаецца каля 30 тысяч студэнтаў, ён таксама мае больш чым 250 000 выпускнікоў і штогод выдае каля 9 тысяч дыпломаў. Універсітэт прапануе 151 праграмы бакалаўрыяту, 69 праграм магістратуры і 5 праграм аспірантуры. Вучэльня мае статус іспанамоўнай установы.