Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каліш Паморскі[1] (польск.: Kalisz Pomorski, ням.: Kallies — Калес) — горад на паўночным захадзе Польшчы. Размешчаны за 420 км на паўночны захад ад Варшавы, за 100 км на ўсход ад Шчэціна. Уваходзіць у Драўскі павет Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Каліш Паморскі. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 11,95 км². Насельніцтва 4,4 тыс. чалавек.