Горад
| ||||||||||||||||||||||
Камагуэй (ісп.: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы[1], адміністрацыйны цэнтр правінцыі Камагуэй[2][3]. Трэці па велічыні горад краіны.
Пасля амаль бесперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Веласкесам як Пуэрта-Прынсіпе (Санта-Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсіпе) 31 студзеня 1514 года[4] на паўночным узбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе і тады ж змяніў назву на Камагуэй.
У перыяд з 1921 па 1926 гады пад кіраўніцтвам інжынераў Armando Pradas de la Torre і Benito Antonio Rodríguez былі перабудаваны каля 18 кіламетраў дарог, была створана падземная каналізацыя, у тым ліку ліўневая, устаноўлены дажджапрыёмнікі. Дарогі былі выбрукаваны брусчаткай, імпартаванай з Нарвегіі. Работы выконваліся пераважна без перапынку трамвайнага руху[5].
Будаўніцтва ў 1930-я гады Цэнтральнай шашы (якая прайшоў праз Камагуэй)[2] спрыяла развіццю горада.
З 1959 года тут выходзіць правінцыйная газета «Adelante»[6].
У 1970 годзе насельніцтва складала 197 тыс. жыхароў, горад з’яўляўся важным гандлёва-эканамічным цэнтрам, тут дзейнічалі прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай прамысловасці і сельскагаспадарчага машынабудавання[2].
У 1987 годзе насельніцтва складала 266 тысяч чалавек, асновай эканомікі ў гэты час былі хімічная прамысловасць, машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і харчасмакавая прамысловасць[3].
У горадзе захаваны помнікі архітэктуры каланіяльнага перыяду[6][2] (сабор, цэрквы), музей Ігнасіа Аграмонтэ (Былая Зброевая плошча каланіяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ос, плошча Трабахадорэс, плошча Соледад.
Стадыён імя Ідэльё[6]. Курорт Санта-Луцыя ў 120 км ад горада. Самы вялікі парк Кубы — Касіна Кампестрэ.