Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму | |
---|---|
Гады існавання | 1962—1973 |
Краіна | ЗША |
Уваходзіць у | Інда-Ціхаакіянскае камандаванне Узброеных сіл ЗША |
Тып | unified combatant command[d] |
Дыслакацыя | Паўднёвы В’етнам |
Войны | Вайна ў В’етнаме |
Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму (англ.: Military Assistance Command, Vietnam — MACV) — штабная структура ва Узброеных сілах ЗША падчас вайны ў В’етнаме, якая ажыццяўляла камандаванне ўсімі вайсковымі падраздзяленнямі ЗША ў Паўднёвым В’етнаме.
КАВДВ было створана 8 лютага 1962 года. Неабходнасць у такой структуры была выклікана пашырэннем амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне. Штаб КАВДВ размяшчаўся ў міжнародным аэрапорце Таншанят на паўночна-захад ад Сайгона і часам неафіцыйна згадваўся як «Пентагон Усход» (Pentagon East). Камандаванне мела кантроль над усімі падраздзяленнямі арміі, Корпуса марской пяхоты, ВПС і ВМС ЗША на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Акрамя таго, камандуючы КАВДВ меў пэўныя паўнамоцтвы адносна правядзення паветраных і наземных аперацый у Камбоджы, Лаосе і паўднёвай часткі Паўночнага В’етнама.
КАВДВ была расфармавана 29 сакавіка 1973 года ў сувязі з завяршэннем вываду амерыканскіх войскаў з краіны.