Акруга Камберленд | |
---|---|
англ.: Cumberland County | |
Краіна | |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Портленд |
Дата ўтварэння | 1 лістапада 1760 |
Насельніцтва (2020) | 303 069 |
Плошча | 3 150 км² |
Часавы пояс | UTC-5 і UTC-4 |
Індэкс FIPS | 23005 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Камберленд (англ.: Cumberland County) — акруга на паўднёвым захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 303 069 чалавек. Акруга з’яўляецца эканамічным і прамысловым цэнтрам Мэна з найбуйнейшым горадам штата Портлендам і яго портам.
Акруга Камберленд была створана ў 1760 годзе з часткі акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй і названа ў гонар Уільяма, герцага Камберленда, сына караля Георга II.
Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Портленд. У горадзе знаходзіцца рэзідэнцыя Універсітэта Паўднёвага Мэна, заснаванага ў 1878 годзе[1].
Плошча акругі складае 3 150 км², з іх 2 160 км² (67 %) — суша, а 990 км² (33 %) — вада. У асноўным складаецца з прыбярэжнай вобласці, якая выходзіць на заліў Каска Атлантычнага акіяна на паўднёвым усходзе і ўключае ў сябе мноства астравоў. На паўночным захадзе мясцовасць пагорыстая[1].
У акрузе Камберленд знаходзіцца самы глыбокі і другі па велічыні вадаём у штаце возера Себага, якое забяспечвае чыстай вадой большую частку акругі. Галоўныя водныя артэрыі — рэкі Фор, Прэзумпскот і Роял. Шлюз Сонга, пабудаваны ў 1830 годзе і адноўлены ў 1911 годзе, злучае возера Себага з возерам Лонг на паўночным захадзе[1].
Асноўныя гарады: Портленд, Саўт-Портленд, Уэстбрук.
Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1790 | 26 105 | ||
1800 | 38 208 | 46.4% | |
1810 | 42 831 | 12.1% | |
1820 | 49 379 | 15.3% | |
1830 | 60 102 | 21.7% | |
1840 | 68 658 | 14.2% | |
1850 | 79 538 | 15.8% | |
1860 | 75 591 | -5% | |
1870 | 82 021 | 8.5% | |
1880 | 86 359 | 5.3% | |
1890 | 90 949 | 5.3% | |
1900 | 100 689 | 10.7% | |
1910 | 112 014 | 11.2% | |
1920 | 124 376 | 11% | |
1930 | 134 645 | 8.3% | |
1940 | 146 000 | 8.4% | |
1950 | 169 201 | 15.9% | |
1960 | 182 751 | 8% | |
1970 | 192 528 | 5.3% | |
1980 | 215 789 | 12.1% | |
1990 | 243 135 | 12.7% | |
2000 | 265 612 | 9.2% | |
2010 | 281 674 | 6% | |
2020 | 303 069 | 7.6% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Камберленд жылі 303 069 чалавек[2]. Гэта самая населеная акруга штата Мэн. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 41,8 гадоў. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 62,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 18,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 96 774 $, на хатнюю гаспадарку — у 80 982 $. 7,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 52.2% маюць вышэйшую адукацыю[2].