Камеды Франсэз

Камеды Франсэз
фр.: Comédie-Française
Выява лагатыпа
Заснаваны 25 жніўня 1680[1]
Заснавальнік Людовік XIV
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Сайт comedie-francaise.fr (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Камеды́ Франсэ́з»[4] (фр.: Comédie-Française), афіцыйная назва Тэа́тр Франсэ́ або Францу́зскі Тэа́тр (фр.: Théâtre-Français) — найстарэйшы нацыянальны тэатр Францыі, які месціцца ў цэнтры Парыжа, у 1-й адміністрацыйнай акрузе горада, у палацы Пале-Раяль. Заснаваны ў 1680 годзе ў Парыжы паводле ўказа Людовіка XIV, які аб’яднаў тэатр Мальера  (англ.), што раней зліўся з тэатрам «Марэ  (англ.)», і тэатр «Бургундскі атэль  (руск.)».

Валодаў манаполіяй на выкананне літаратурнай драмы, атрымліваў датацыю, што дазваляла запрашаць лепшых акцёраў. Стаў школай акцёрскага і рэжысёрскага майстэрства.

У час французскай рэвалюцыі канца 18 стагоддзя «Камеды Франсэз» распаўся на «Тэатр Нацыі» і «Тэатр Рэспублікі», якія ў 1799 годзе зноў аб’ядналіся пад назвай «Камеды Франсэз».

У розны час у «Камеды Франсэз» выступалі Ф. Ж. Тальма, Э. Рашэль  (руск.), С. Бернар, Б. К. Каклен  (руск.), Ж. Л. Баро і інш.

У наш час «Камеды Франсэз» захоўвае ў рэпертуары творы Мальера, П. Карнеля, Ж. Расіна, П. Бамаршэ, класічныя традыцыі.

Зноскі