Каменяломнік зярністы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
Від: | Каменяломнік зярністы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Saxifraga granulata L. (1753)
|
|
Каменяло́мнік зярністы[1][2] (Saxifraga granulata) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Шматгадовая травяністая шурпата-залозіста-валасістая расліна з кветаносным парасткам вышынёй 15—50 см і разеткай доўгачаранковага прыкаранёвага акругла-ныркападобнага, па краі гародчатага лісця, каля асновы якога знаходзяцца «цыбулінкі». Сцябловае лісце з клінападобнай асновай і больш вузкімі і вострымі лопасцямі. Кветкі белыя або жаўтаватыя, сабраны ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Тычынак 10. Плод — сухая авальная каробачка[3].
Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Заходняе Міжземнамор’е, Паўночная Афрыка (Марока), Малая Азія. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Расце на сырых і мезафітных лугах у поймах рэк, у ярах, разрэжаных лясах.
Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае («цыбулінкамі»).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
- ↑ Чырвоная кніга Беларусі. 2-е выд.
- Saxifraga L. — Камнеломка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 141—142. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
- Кудряшова Г. Л. Saxifraga granulata L. — Камнеломка зернистая // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 294. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9
- Лозина-Лозинская А. С. Saxifraga granulata L. — Камнеломка зернистая // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 167—168. — 540 + XIX с. — 5 200 экз.
- Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 152. (руск.)
- Saxifraga L. — Камнеломка // Кравченко А. В. Конспект флоры Карелии. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2007. — С. 138—139. — 403 с. Библиогр. 643 назв. — ISBN 978-5-9274-0324-0. (руск.)