Камотэс

Камотэс
Плошча 4 310 км²
Найбольшая глыбіня 323 м
Катэгорыя на Вікісховішчы

Камотэс (англ.: Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпелагу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Себу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігаа і Бахол — з морам Мінданаа.

Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы ўзвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпература вады ўзімку 24—27 °С, улетку 28—29 °С. Салёнасць каля 34,5 . Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1—2 м.