Камуністычная партыя Беларусі | |
---|---|
Лідар | Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў |
Дата заснавання | 2 лістапада 1996 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. Чычэрына, 21 |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал |
СКП—КПСС Міжнародная нарада камуністычных і рабочых партый |
Саюзнікі і блокі | Беларуская патрыятычная партыя |
Колькасць членаў | 6000 (2010) |
Дэвіз | народаўладдзе, справядлівасць, сацыялізм! |
Месцаў у Палата прадстаўнікоў НС |
11 / 110 |
Месцаў у Савеце Рэспублікі |
17 / 64 |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Партыйны друк | газета «Коммунист Белоруссии. Мы и время» [1] |
Сайт | comparty.by |
Камуністычная партыя Беларусі — левая палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Камуністычная партыя Беларусі дзейнічала ў Беларускай ССР з 1918 па 1991 гады, была састаўной часткай Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. З 1918 г. па 1952 год насіла назву Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)б). Фактычна спыніла існаваць у жніўні 1991 г. пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Пастановы «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»[1].
2 лістапада 1996 г. адбыўся XXXIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, у асноўным прыхільнікаў палітыкі прэзідэнта А. Лукашэнкі, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Старшынёй Савета партыі быў абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку 1997 г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку А. Лукашэнкі і з’яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.
Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў.
Адстойваючы камуністычныя ідэалы, КПБ з’яўляецца пралетарскай партыяй, ідэйным і арганізацыйным пераемнікам КПБ-КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўляе інтарэсы людзей наёмнай працы, паслядоўна выступае супраць усіх формаў эксплуатацыі і прыгнёту чалавека.
КПБ, засноўваючыся на творчым развіцці марксізму-ленінізму, сваімі мэтамі ставіць:
Асноўнымі задачамі КПБ з’яўляюцца:
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Камуністычная партыя Беларусі мае сваё прадстаўніцтва ў вышэйшым Заканадаўчым органе ўлады і ў мясцовых Саветах дэпутатаў. Па выніках выбараў, якія адбыліся 14 студзеня 2007 гады, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склікання сталі 408 чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі. З іх: 7 чалавек — дэпутатамі Брэсцкага, Гомельскага, Гарадзенскага абласных і Менскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, 25 чалавек — дэпутатамі гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падначалення, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Цэнтральны Камітэт КПБ актыўна ажыццяўляе міжнародныя сувязі з замежнымі камуністычнымі і працоўнымі партыямі. Рэгулярна праводзяцца двухбаковыя сустрэчы і перамовы, міжнародныя канферэнцыі і семінары. Прадстаўнікі КПБ працуюць у складзе Саюза камуністычных партый — КПСС (СКП — КПСС). Інфармацыя пра дзейнасць КПБ мясцуецца на міжнародным Інтэрнэт-партале «Саліднэт».
Важным этапам у развіцці міжнароднага камуністычнага руху стала 9-ая Міжнародная сустрэча камуністычных і працоўных партый. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Камуністычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі. Сустрэча праходзіла ў Менску 3-5 лістапада 2007 г. па тэме: «90-ая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Актуальнасць і жыццёвасць яе ідэй. Камуністы ў барацьбе супраць імперыялізму, за сацыялізм».
У дадзеным мерапрыемстве прынялі удзел 154 прадстаўніка 72 камуністычных і працоўных партый, якія прыбылі ў Мінск з 59 краін пяці кантынентаў нашай планеты. Сярод удзельнікаў Сустрэчы кіраўнікі партый, сакратары і чальцы цэнтральных камітэтаў, прадстаўнікі міжнародных аддзелаў, дэпутаты нацыянальных парламентаў, бачныя навуковыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, 24 партыі маюць сваіх прадстаўнікоў у Нацыянальных парламентах, звыш 30 дэлегацый узначальвалі першыя кіраўнікі (старшыні, генеральныя сакратары). Шэраг партый не змаглі прысутнічаць у Менску і даслалі свае пасланні. У сустрэчы таксама бралі ўдзел некаторыя партыі, якія не ўваходзілі ў агульны спіс і прысутнічалі ў якасці назіральнікаў. Гэта Партыя працы Мексікі, Камуністычная партыя Прыднястроўя, Камуністычная партыя Літвы.
Сустрэча спрыяла абмену меркаваннямі і інфармацыяй па ключавых праблемах сучаснага міжнароднага камуністычнага і працоўнага руху. Удзельнікі сустрэчы ў сваіх выступах далі адзнаку сучаснага сацыяльна-палітычнага становішча ў свеце і пэўных краінах, падкрэсліўшы неабходнасць далейшай каардынацыі дзеянняў і развіцці руху ўзаемнай салідарнасці. Удзельнікі сустрэчы рашуча выступілі супраць антыкамунізму і спроб фальсіфікацыі гісторыі.
Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, наведалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Праца Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый шырока асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.
Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Падчас пратэстаў у Беларусі КПБ удзельнічала ў дэманстрацыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі[2].
Выбары | Мандаты | +/- | Колькасць вылучаных кандыдатаў |
---|---|---|---|
2000 | 6 / 110 |
+6 | 42 |
2004 | 8 / 110 |
+2 | 10 |
2008 | 6 / 110 |
−2 | 13 |
2012 | 6 / 110 |
0 | |
2016 | 8 / 110 |
+2 | |
2019 | 11 / 110 |
+3 |