Каміла Торэс Рэстрэпа | |
---|---|
ісп.: Camilo Torres Restrepo | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1966[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Калумбія |
Адукацыя | |
Веравызнанне | каталіцтва, Тэалогія вызвалення і Каталіцкая Царква[3] |
Асноўныя ідэі | хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, сацыёлаг, партызан, рэвалюцыянер, палітык, пісьменнік |
Месца працы | |
Бацька | Calixto Torres Umaña[d] |
camilovive.com (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каміла Торэс Рэстрэпа (ісп.: Camilo Torres Restrepo; 3 лютага 1929 — 15 лютага 1966) — калумбійскі рымска-каталіцкі святар, сацыёлаг, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Калумбіі, член паўстанцкай групоўкі ELN[4]. На працягу свайго жыцця ён спрабаваў прымірыць і аб’яднаць рэвалюцыйны марксізм і каталіцызм.
Вядомы сваёй цытатай: «Калі б Ісус жыў сёння, то ён быў бы партызанам».
Нарадзіўся ў г. Багата 3 лютага 1929 года.
У канцы 30-х паступае ў каледж Nuestra Señora del Rosario de Bogotá. У 1937 Рэстрэпа пачынае выдавецтва свайго штотыднёвіка «El Puma». За крытыку выкладчыкаў яго выгналі з каледжа. У 1944 Каміла Торэс паступае ў ліцэй Сервантэса, дзе ў 1946 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра ў ліцэі. У 1954 годзе быў пасвечаны ў святары, але некалькі гадоў працягваў вучыцца ў біскупскім каталіцкім універсітэце ў Лёвэне (Бельгія). Пасля вяртання ў Калумбію адчуў сябе абавязаным актыўна дапамагаць справе рабочага класа і беднякоў. Каміла Торэс лічыў, што «для заваёвы справядлівасці для ўсяго народа хрысціяне павінны выкарыстоўваць гвалт».
Атрымаўшы месца прафесара ў Дэпартаменце сацыялогіі факультэта эканамічных навук у 1959 годзе, ён засноўвае Універсітэцкі рух грамадскага прагрэсу (ісп.: Movimiento Universitario de Promoción Comunal — MUNIPROC). Сумесна з прафесарамі і студэнтамі рэалізуе праграму грамадскай дапамогі ў бедных кварталах Багата.
У 1960 годзе сумесна з Арланда Фальсам Борда ўдзельнічае ў стварэнні факультэта сацыялогіі ў Нацыянальным універсітэце Калумбіі. У 1963-м апублікаваў сваю працу «Гвалт і сацыяльна-культурныя змены ў сельскіх абласцях Калумбіі».
У 1964 годзе ўваходзе ў камісію па вывучэнні сацыяльна-эканамічнага характару для аналізу і ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне Маркеталіі. У складзе камісіі Каміла Торэс імкнецца перашкодзіць «аперацыі Маркеталія», якая праводзіцца калумбійскай арміяй пры тэхнічнай ваеннай падтрымцы ЗША для нападаў на арганізаваныя сялянскія атрады.
Тым часам у Калумбіі ўжо ішла грамадзянская вайна паміж урадам і левымі групоўкамі. Так як Рэстрэпа ўдзельнічаў у некалькіх студэнцкіх і палітычных рухах левага толку, то прыцягнуў да сябе ўвагу з боку ўладаў Калумбіі. Пад іх ціскам ён быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ва ўніверсітэце.
Пазней ён уступіў у шэрагі партызан Арміі Нацыянальнага Вызвалення (ELN). Рэстрэпа стаў лекарам у сваім атрадзе, прычым як цялесным, так і «духоўным», натхняючы іх са сваіх марксісцка-хрысціянскіх пазіцый. Каміла Торэс займаўся таксама навучаннем дзяцей партызан і сялян, перакладаў тэксты Мао і Леніна праводзіў набажэнствы ў «лясной царкве», дзе каля распяцця вісеў партрэт Фідэля Кастра[5].
15 лютага 1966 года Каміла Торэс гіне ў баі ў дэпартаменце Сантандэр.
У 1960-х Рэстрэпа праводзіў даследаванні на тэмы «Сацыяльныя наступствы ўрбанізацыі ў горадзе Багата» і «Сацыяльна-эканамічнае і сельскагаспадарчае развіцце ва ўсходнім Льянас».
У 1964 годзе на лацінаамерыканскім кангрэсе сацыёлагаў прэзентаваў сваю даследчую працу «Асіміляцыя сельскай сям’і горадам, палявое даследаванне». У гэтым жа годзе публікуе сваю працу «Сацыяльнае расслаенне ў Калумбіі спараджае дзве субкультуры», якая выклікала негатыўныя ацэнкі яго дзейнасці з боку кліру, пасля чаго Рэстрэпа афіцыйна адкліканы ад сваёй пасады памочніка вікарыя ў Веракрусе.