Каналізацыя[1] — складовая частка сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення, прызначаная для выдалення цвёрдых і вадкіх прадуктаў жыццядзейнасці чалавека, гаспадарча-бытавых і дажджавых сцёкавых вод з мэтай іх ачысткі ад забруджванняў і далейшай эксплуатацыі або вяртання ў вадаём. Неабходны элемент сучаснай гарадской і сельскай гаспадаркі. Парушэнне яе працы можа пагоршыць санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў мясцовасці.
Таксама каналізацыяй называюць любую сістэму каналаў, напрыклад, кабельная каналізацыя служыць для пракладкі пад зямлёй кабеляў. У будаўніцтве, падземныя альбо наземныя будынкі, у якіх пракладваюць тую ці іншую каналізацыю, завуцца прадуктаправодамі.
Паводле мэт і месцазнаходжання сістэмы каналізацыі падзяляюцца на тры вялікія групы:
Паводле збіраных сцёкаў каналізацыя падраздзяляецца на:
У склад каналізацыйнай сеткі могуць уваходзіць розныя канструкцыйныя элементы ў залежнасці ад тыпу сеткі. Вонкавыя і ўнутраныя каналізацыйныя сеткі, як правіла, з'яўляюцца самацёчнымі і пракладваюцца з ухілам па ходу сцёкаў.
Ачышчальныя станцыі прызначаны для ачысткі сцёкавых вод і апрацоўкі ападкаў. Гэтыя станцыі кампануюцца з комплексаў ачышчальных і дапаможных збудаванняў, звязаных паміж сабой інжынернымі камунікацыямі ў адзіную тэхналагічную схему. Комплексы ачышчальных збудаванняў выбіраюць у залежнасці ад канцэнтрацыі, якаснай і колькаснай характарыстыкі забруджвальных прымесяў, а таксама ад патрабаванняў, што прад'яўляюцца да ачышчаных вод.
Канал, які адводзіць вычышчаныя сцёкавыя воды ад ачышчальных станцый у вадаём і забяспечаны прыладай для мяшання гэтых вод з вадой у вадаёме, называюць выпускам. На калектарах перад помпавай і ачышчальнай станцыямі таксама абсталююць выпускі для скіду сцёкавых вод у вадаём без ачысткі ў выпадку аварыі. Гэтыя выпускі называюць аварыйнымі.
Пры складанні схемы агульнасплаўной сістэмы каналізацыі на галоўным калектары прадугледжваюць прылада зліваспускаў для частковага скіду ў вадаём падчас вялікіх ліўняў моцна разведзенай сумесі бытавых і дажджавых сцёкавых вод. Гэта дазваляе паменшыць памеры галоўнага калектара і ачышчальных збудаванняў, а такім чынам, і кошт будаўніцтва агульнасплаўной каналізацыі.
![]() |
Каналізацыя на Вікісховішчы |
---|