Канамара-мацуры (яп.: かなまら祭り, «Фестываль жалезных пенісаў») — сінтаісцкае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю красавіка у храме Канаяма японскага горада Кавасакі.
Упершыню свята пачалі адзначаць у перыяд Эдo (1603—1868), тады прастытуткі прасілі ў святыні поспеху ў іх працы і абароны ад сіфілісу[1].
Цэнтральнай тэмай свята з'яўляюцца тры фаласы розных колераў і памераў: самы буйны, ружовы, вышынёй каля 2,5 метраў, выносяць у боскім паланкіне трансвестыты. У форме пенісаў паўсюль прадаюцца лядзяшы, сувеніры, іх выразаюць з дайкона і інш. Адмысловую актыўнасць і цяпер, як і стагоддзі назад, праяўляюць прастытуткі, якія выпрошваюць ў Пеніса ахаваць іх ад прафесійных захворванняў[2].
Усе даходы ад фестываляў перадаюцца ў фонды і арганізацыі, якія займаюцца даследаваннем ВІЧ[3].
Паводле легенды, аднойчы зубасты дэман схаваўся ў похве юнай дзевы, і адкусіў пенісы двум яе жаніхам у першую шлюбную ноч. Тады каваль па яе просьбе ўзяўся выкаваць жалезны фалас, аб які дэман свае зубы і зламаў[2].