Канане́рская ло́дка, канане́рка, канло́дка (ням.: Kanonenboot ад італ.: cannone — «гармата») — клас невялікіх баявых караблёў з артылерыйскім узбраеннем, прызначаных для баявых дзеянняў на рэках, азёрах і ў прыбярэжных марскіх раёнах, аховы гаваняў.
Гістарычна ў эпоху паруснага флота кананерскімі лодкамі называлі буйныя шлюпкі або невялікія парусна-вяслярныя судны з усталяваным на носе адным-трыма буйнымі гарматамі. Упершыню ўведзены французамі ў XVII стагоддзі (1646), ужываліся пры бамбардзіроўцы Дзюнкерка, ўяўлялі сабой 30-40-вёсельные шлюпкі з двума-трыма вялікімі гарматамі.
У Беларусі кананерскія лодкі былі на ўзбраенні да першай паловы XX стагоддзя ў складзе рачных ваенных флатылій.