Падпісалі і ратыфікавалі Далучыліся Часткова прызнаныя дзяржавы, якія выконваюць канвенцыю
Толькі падпісалі Не падпісалі
Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні — першы міжнародны дагавор аб раззбраенні, які забараняе вытворчасць цэлага класа ўзбраенняў. Яе падпісанне з’явілася вынікам шматгадовых намаганняў міжнароднай супольнасці па стварэнні прававой базы, якая дапаўняе сабой Жэнеўскі пратакол (1925).
Дакумент быў адкрыта для падпісання 10 красавіка 1972 года і ўступіў у сілу 26 сакавіка 1975 года, калі 22 дзяржавы перадалі на захоўванне свае дакументы аб ратыфікацыі ўрадам дзяржаў-дэпазітарыяў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. У цяперашні час яе ўдзельнікамі з’яўляюцца 183 дзяржавы, якія абавязаліся не распрацоўваць, не вырабляць і не назапашваць біялагічную зброю.
Сфера, якая закранаецца дакументам, агаворваецца ў яе першым артыкуле:
мікрабіялагічныя або іншыя біялагічныя агенты або таксіны, якога б там ні было іх паходжання або метаду вытворчасці, такіх відаў і ў такіх колькасцях, якія не прызначаныя для прафілактычных, ахоўных або іншых мірных мэтаў;
зброя, абсталяванне або сродкі дастаўкі, прызначаныя для выкарыстання такіх агентаў ці таксінаў у варожых мэтах або ва ўзброеных канфліктах.[1]
Дзяржавы-ўдзельніцы абавязваюцца:
Артыкул I: ні пры якіх абставінах не распрацоўваць, не вырабляць, не набываць і не назапашваць біялагічную зброю.
Артыкул II: знішчыць або пераключыць на мірныя мэты ўсё, што з звязана з біялагічнай зброяй.
Артыкул III: не перадаваць, не дапамагаць ніякім чынам, не заахвочваць і не прымушаць каго б там ні было да набыцця і назапашвання біялагічнай зброі.
Артыкул IV: прымаць неабходныя змены ў сваё заканадаўства.
Артыкул V: кансультавацца адзін з адным з мэтай вырашаць усе пытанні, якія тычацца выканання палажэнняў.
Артыкул VI: супрацоўнічаць у правядзенні любых расследаванняў, якія тычацца скаргаў іншых удзельнікаў, пададзеных у Савет Бяспекі ААН.
Артыкул VII: аказваць дапамогу дзяржавам, якія могуць падвергнуцца небяспецы ў выніку парушэння Канвенцыі.
Артыкул VIII: выконваць усё вышэйпералічанае з мэтай мірнага выкарыстання навуковых распрацовак у галіне бактэрыялогіі.
↑[1]Архівавана 3 ліпеня 2009. Конвенция о запрещении разработки, производства и накопления запасов бактериологического (биологического) и токсинного оружия и об их уничтожении