Кандамініум[1] (лац.: con — «разам» і dominium — «валоданне») — супольнае кіраванне адной і той жа тэрыторыяй некалькімі дзяржавамі.
- Рака Мозель — кандамініум Люксембурга і Германіі. Усталяваны ў 1816 годзе.
- Востраў Фазан (англ.: Pheasant Island; таксама вядомая як востраў Конферэнс — англ.: Conference Island) — кандамініум Іспаніі і Францыі на рацэ Бідасоа. Усталяваны ў 1659 годзе пасля падпісання Пірэнейскага міру.
- Невялікі ўчастак Аравійскага паўвострава, змешчаны пад кіраванне Амана і Аджмана.
- Асноўная частка Бадэнскага возера, якая, на думку Аўстрыі, з'яўляецца кандамініумам Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. З гэтым не згодныя ўрады Германіі і Швейцарыі.
- Couto Mixto — кандамініум Іспаніі і Партугаліі да 1864 года.
- Кіпр — кандамініум Візантыйскай імперыі і Халіфа на працягу 300 гадоў.
- Фрысландыя — кандамініум графа Галандыі і князя-біскупа Утрэхта.
- Маастрыхт — да 1794 года кандамініум князя-біскупа Льежа і Герцагства Брабант.
- Морэснут — з 1816 да 1919 г. кандамініум Нідэрландаў (пазней Бельгіі) і Прусіі (пазней Германіі).
- Паўночная Дабруджа — кандамініум Германіі, Аўстрыі і Балгарыі падчас Першай сусветнай вайны.
- Арэгон — англійска-амерыканскі кандамініум з 1818 да 1846 г.
- Сахалін — у 1855 годзе паміж Расійскай і Японскай імперыямі быў падпісаны Сімодскі трактат, паводле якога грамадзянам абодвух дзяржаў дазвалялася пасяляцца на востраве: рускім на поўначы, японцам — на поўдні. Пасля руска-японскай вайны ў 1905 годзе Японія анексавала частку астравы на поўдні ад 60° з.ш. У 1945 годзе поўны кантроль над вострава перайшоў да СССР.
- Запарожская Сеч — кандамініум Рэчы Паспалітай і Расійскай Дзяржавы, усталяваны ў 1667 годзе пасля падпісання Андрусаўскага перамір'я .
- Астравы Кантон і Эндэрберы — брытанска-амерыканскі кандамініум з 1939 да 1979.
- Новыя Гебрыды — кандамініум Францыі і Брытаніі з 1906 да 1980.
- Науру — падапечная тэрыторыя, трохбаковы кандамініум пад супольным кіраваннем Аўстраліі, Новай Зеландыі і Брытаніі з 1923 да 1942 і з 1947 да 1968 - зноў падапечная тэрыторыя.
- Самоа — кандамініум Германіі, Брытаніі і ЗША з 1889 да 1899.
- Англійска-егіпецкі Судан — кандамініум Брытаніі і Егіпта да 1956.
- Тогаленд — з 26 жніўня 1914 пад кіраваннем Брытаніі і Францыі. Нямецкі пратэктарат (калонія з 1905) Тогаленд быў англійска-французскім кандамініумам да яго падзелу на французскую і брытанскую зоны 27 снежня 1916.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.589