Канепі
| ||||||||
Канепі (эст.: Kanepi) — пасёлак у Эстоніі, у павеце Пылвамаа, знаходзіцца ў аднайменнай воласці Канепі, з’яўляючыся таксама яе адміністрацыйным цэнтрам. Цераз Канепі цячэ рака Выханду і дарога Талін-Тарту-Выру-Лухамаа (E263).
Паводле перапісу насельніцтва 2011 года ў пасёлку Канепі пражывала 564 чалавекі, з іх 557 (98,8 %) — эстонцы. У 2000 годзе колькасць жыхароў пасёлка складала 657 чалавек.
У пасёлку знаходзіцца гімназія Канепі, у будынку якой таксама размешчаны дом культуры, бібліятэка і дзіцячы садок. Са славутасцяў у Канепі знаходзіцца царква і манумент, прысвечаны Вызваленчай вайне.