Канклаў![]() | |
---|---|
англ.: Conclave | |
![]() «Канклаў» на BFI London Film Festival (10 кастрычніка 2024 года). | |
Жанр | трылер[d][9][10][…], драматычны фільм[2][5][…] і фільм-містэрыя[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | House Productions[d][11] і FilmNation Entertainment[d][11] |
Працягласць | 120 хв.[12][9][…] |
Бюджэт | 20 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Год | 31 кастрычніка 2024[2], 31 кастрычніка 2024[3][2], 25 кастрычніка 2024[4][2], 1 лістапада 2024[2], 7 лістапада 2024[2][5], 8 лістапада 2024[2], 11 лістапада 2024[2], 20 лістапада 2024[2], 21 лістапада 2024[6][7][…], 29 лістапада 2024[8][2], 4 снежня 2024[9][2][…], 11 снежня 2024[2], 12 снежня 2024[2], 19 снежня 2024[2], 20 снежня 2024[2], 2 студзеня 2025[2], 9 студзеня 2025[2], 23 студзеня 2024[2], 7 лютага 2025[2] і 20 лютага 2025[2] |
IMDb | ID 20215234 |
![]() |
«Канклаў» (англ.: Conclave) — англа-амерыканскі кінафільм 2024 года ў жанры дэтэктыўнага трылера, зрэжысіраваны Эдвардам Бергерам. Экранізацыя аднайменнага рамана Роберта Харыса.
Галоўныя ролі выканалі Рэйф Файнс, Стэнлі Тучы і Джон Літгау. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2024 года на кінафестывалі ў Тэльюрайдзе, дзе крытыкі ўспрынялі яго вельмі высока, вылучыўшы «ролю ўсяго жыцця» Рэйфа Файнcа[14].
Фільм быў назван адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва[15]. Акрамя іншых узнагарод, ён атрымаў шэсць намінацый на прэмію «Залаты глобус» і выйграў у намінацыі «Найлепшы сцэнарый».
Дзеянне фільма адбываецца на працягу 72 гадзін у Ватыкане. Папа Рымскі раптоўна памірае. Духавенства ў смутку і разгубленасці, але жыццё павінна працягвацца — надыходзіць час склікаць канклаў і абраць новага пантыфіка. Клопат пра арганізацыю канклава кладзецца на плечы кардынала Лоўрэнса. Маючы пэўныя сумненні адносна веры – сумненні не ў Богу, але ў касцельнай арганізацыі, – Лоўрэнс незадоўга да смерці Папы прасіў у яго дазволу пакінуць сваю пасаду, але Папа адмовіў. Паступова кардынал пачынае разумець, што гэта было абдуманае і прадбачлівае рашэнне Святога Айца, які адчуваў, што хутка памрэ, і хацеў, каб канклаў узначаліў менавіта ён[16].