Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канстантынаў Лудзкі[1] (польск.: Konstantynów Łódzki) — горад у Польшчы, размешчаны за 10 км на захад ад цэнтра Лодзі і за 140 км на паўднёвы захад ад Варшавы. Уваходзіць у склад Паб’яніцкага павета Лодзьскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Плошча 27,25 км². Насельніцтва 17,9 тыс. чалавек.
На паўднёвы ўсход ад горада размешчаны Лодзьскі аэрапорт імя Уладзіслава Рэймонта.