![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Канстанцін Георгіевіч Зыранаў | ||||||||||||
Нарадзіўся |
5 кастрычніка 1977[1][2][…] (47 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Пасада | Старшы трэнер | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Канстанці́н Гео́ргіевіч Зыра́наў (руск.: Константин Георгиевич Зырянов; нар. 5 кастрычніка 1977, Перм, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца, галоўны трэнер «Зеніта-м». Выступаў за зборную Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).[3]
За свой першы клуб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у перыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расіі.
З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпеда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля і адразу пасля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расіі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЕФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.
У сакавіку 2007 года перайшоў у «Зеніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расіі і уладальнікам Суперкубка краіны. У сезоне 2008 года Канстанцін перамог разам з «Зенітам» Кубак УЕФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ праз некалькі месяцаў і Суперкубак УЕФА.
У 2010 годзе Канстанцін ў складзе свайго клуба паўтарыў поспех 2007 года і зноў стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зеніта» стаў уладальнікам Суперкубка Расіі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клуба ЦСКА.
Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 27 мая 2006 года ў матчы супраць зборнай Іспаніі, які скончыўся з лікам 0:0.
«Зеніт»:
Расія:
2 жніўня 2002 года жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[4], знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з акна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасня[5].
28 жніўня 2008 года ў Канстанціна і ягонай сяброўкі Наталлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 года Канстанцін і Наталля заключылі афіцыйны шлюб[6]. 9 студзеня 2012 года ў пары нарадзілася дачка Паліна[7].