Кансуаліі (лац.: Consuales Ludi, Consualia) — старажытнарымскія ўрачыстасці і гульні ў гонар бога Конса.
Згодна з легендай, заснавальникам свята з’яўляўся Ромул, ён нібыта знайшоў алтар, прысвечаны богу, у зямлі. Менавіта падчас правядзення кансуалій рымляне скралі сабінянак[1]. Урачыстасці адкрываліся штогод у цырку сімвалічнай цырымоніяй адкрыцця алтара, прысвечанага богу. Урачыстасці пачыналіся 21 жніўня коннымі бягамі і гонкамі калясніц[2]. Падчас урачыстасцяў коні і мулы не выкарыстоўваліся падчас працы і ўпрыгожваліся гірляндамі і кветкамі.