Кантоны Францыі

Канто́н (фр.: Canton) у Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе акругі, якая ў сваю чаргу ахоплівае некалькі камун (прынамсі ў сельскай мясцовасці — у гарадах, насупраць, адна камуна можа адпавядаць некалькім кантонам). Усяго ў Францыі налічваецца 4054 кантона, уключаючы 175 заморскіх.

Функцыі кантонаў

[правіць | правіць зыходнік]

Кантоны ў першую чаргу з'яўляюцца структурнай асновай выбарчай сістэмы. Кожны кантон абірае свайго прадстаўніка ў Генеральны савет адпаведнага дэпартамента. Інакш арганізаваны толькі савет Парыжа.

Падзел на кантоны і дэпартаменты быў уведзена ў Францыі ў 1790 годзе. Першапачатковы варыянт закона прадугледжваў аб'яднанне кантонаў у раёны (districts), але ў 1800 годзе замест раёнаў былі заснаваны акругі.