Кантракт на разніцу цэн (CFD) — гэта дагавор паміж двума бакамі — прадаўцом і пакупніком аб перадачы разніцы паміж цяперашнiм коштам актыву на момант заключэння дагавора (адкрыцця пазiцыi) і яго значэннем у канцы дзеяння дагавора (закрыцця пазiцыi).[1]
CFD можна гандляваць з акцыямі, аблiгацыямi, ф'ючэрсамі, таварамі, індэксамі, валютамі і крыптавалютамi.
CFD не дазволены ў шэрагу краін, напрыклад, у Злучаных Штатах.[2][3] Так як валоданне CFD не з'яўляецца валоданнем актывам, у некаторых краінах, напрыклад, у Вялікабрытаніі, не трэба плаціць падатковыя зборы пры куплi або продажы.[4]
CFD былі створаны ў Англіі ў 1950-х гадах хэдж-фондамі, каб атрымаць доступ да гандлёвых аперацый з высокім крэдытным плячом. Першапачаткова CFD быў даступны толькі інстытуцыйнаму інвестору. Сёння яны з’яўляюцца вельмі папулярным гандлёвым інструментам сярод вялікіх інвестараў ва ўсім свеце.[5]
Інвестар мяркуе, што акцыі кампаніі N вырастуць у цане. Акцыі кампаніі каштуюць 100$. У інвестара ёсць 1000$.
Варыянт 1 (напрамую): ён можа набыць 10 акцый (1000$/100$)
Варыянт 2 (CFD): крэдытнае плячо брокера 1:10 дазваляе вам здзяйсняць здзелкі, якія ў 10 разоў перавышаюць ваш дэпазіт, гэта значыць на $10 000 ($1000 * 10), што роўна 100 акцыям.
Калі акцыя вырастае да 101$:
У варыянце 1 інвестар атрымае прыбыль у 10$ (10 акцый * 1$)
У варыянце 2 інвестар атрымае прыбыль у 100$ (100 акцый * 1$)
Калі акцыі ўпадуць да 99$:
У варыянце 1 інвестар страціць 10$ (10 акцый * 1$)
У варыянце 2 інвестар страціць 100$ (100 акцый * 1$)
Калі акцыі ўпадуць да 90$:
У варыянце 1 інвестар страціць 100$ ад сваіх 1000$ і працягне гандляваць.
А ў варыянце 2 інвестар страціць ўсе свае 1000$. Пры падзенні кошта акцый ніжэй 90$, інвестар будзе павінен брокеру.