Канфар

Канфар. Луўр. Праца Вазапісца Вялікага Афінскага канфара

Канфар (стар.-грэч.: κάνθαρος) — старажытнагрэчаскі посуд для піцця ў форме кубка з двума вертыкальнымі ручкамі. З канфараў пілі грэчаскія багі, напрыклад, з канфарам часта атаясамліваўся Дыяніс. Нярэдка канфар выкарыстоўваўся для ахвярапрынашэнняў ці як прадмет культу. Такім чынам, як посуд для піцця канфар нёс у сабе рэлігійную нагрузку. Магчыма, што першапачаткова канфар выкарыстоўваўся выключна для культавых абрадаў.

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.9