Канфарміст | |
---|---|
італ.: Il conformista | |
Жанр | неануар[d], драматычны фільм, гомаэратызм у кіно[d] і драма |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 111 хв. |
Бюджэт | 750 000 $ |
Зборы | 207 269 000 Italian lira |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1970 |
IMDb | ID 0065571 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Канфарміст» (італ.: Il Conformista) — кінафільм італьянскага рэжысёра Бернарда Берталучы, зняты ў 1970 годзе паводле аднайменнага рамана Альберта Маравія (1951). Кінуты 29-гадовым рэжысёрам бязрадасны погляд на матывацыю чалавечых учынкаў ускосна адлюстраваў яго расчараванне ў травеньскіх падзеях 1968 года.
Як вынікае са 100-працэнтнага рэйтынгу на сайце Rotten Tomatoes, фільм атрымаў найвышэйшую адзнаку прафесійных кінакрытыкаў. У 1971 годзе ён быў удастоены нацыянальнай італьянскай кінаўзнагароды «Давід дзі Данатэла» як лепшы фільм года.
Ускладненасць структуры апавядання і наватарская кінематаграфія «Канфарміста» аказалі значны ўплыў на развіццё сусветнага кінематографа, адкрыўшы шлях да стварэння псіхалагічных драм новага пакалення, такіх як «Хросны бацька» (1972) і «Апакаліпсіс сёння» (1979).