Канфлікт у Македоніі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Югаслаўскія войны | |||
| |||
Дата | 22 студзеня — 12 лістапада 2001[1] | ||
Месца | Македонія | ||
Прычына | імкненне албанцаў да незалежнасці | ||
Вынік | Охрыдскае пагадненне: перамога македонскіх сіл, пераход да наладжвання мірнага жыцця, працяг партызанскага змагання | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Канфлікт у Македоніі — інтэнсіўныя міжэтнічныя сутыкненні паміж македонцамі і албанскімі сепаратысцкімі групоўкамі са студзеня па лістапад 2001 года. Фармальна завяршыўся падпісаннем Охрыдскага пагаднення 13 жніўня 2001 года.
Істотная албанская меншасць з'явілася на тэрыторыі сучаснай Македоніі ў часы Асманскай імперыі. У 1980-я гады ў Саюзнай Югаславіі ў сербскім Косава ўлады распачыналі супраць албанскай меншасці моцныя рэпрэсіўныя меры. Аналагічныя меры распачыналіся ўладамі і ў Македоніі[14].
На момант распаду Югаславіі у 1991 годзе ў Македоніі албанцы складалі 21 % насельніцтва[15], ці 427 000 чалавек. Албанцы байкатавалі рэферэндум пра незалежнасць Македонію 8 верасня 1991 года. У студзені 1992 албанская меншасць на ўласным рэферэндуме выказалася за аўтаномію албанскіх раёнаў рэспублікі[16].
Сітуацыю пагоршыла прыбыццё больш 200 тысяч албанскіх уцекачоў з Косава[17][18].
Пасля таго, як у 1996—1999 гадах на поўдні суседняй Сербіі дзеянні албанскай Арміі вызвалення Косава (АВК) завершыліся поспехам, і ў край былі ўведзены міжнародныя міратворчыя сілы, у албанскай Македоніі на ўзор АВК пачалі стварацца албанскія ўзброеныя фармаванні пад кіраўніцтвам Алі Ахмеці. Аб'яднанне гэтых арганізацый атрымала назву Армія нацыянальнага вызвалення. У студзені 2001 года баевікі пачалі актыўныя дзеянні.
У пачатку 2001 года на паўночным захадзе краіны пачасціліся выпадкі нападаў на паліцыю і вайскоўцаў. Спачатку македонскія сілы бяспекі нічога не распачыналі супраць албанскіх фармаванняў. Аднак мясцовыя македонцы запатрабавалі абараніць іх, ці яны былі гатовы самі закупляць зброю і даваць адпор албанцам. Сутыкненні македонцаў і албанцаў сталі сталымі, і становішча ў албанскіх анклавах стала напальвацца. Сур'ёзныя сутыкненні албанскіх сепаратыстаў і македонскіх сіл бяспекі адбыліся ў Цетава.
У лістападзе таго ж года паміж албанскімі баевікамі і македонскім урадам было дасягнута пагадненне пра перамір'е. Па ім албанскія ўзброеныя фармаванні раззбройваліся, а македонскі ўрад абавязваўся пашырыць правы албанскага насельніцтва. У дамове таксама была прапісана новая дэцэнтралізаваная сістэма македонскай дзяржавы.
Пасля канфлікту 2001 года ў Македоніі таксама адбываліся выступы паўстанцаў (галоўным чынам на поўначы краіны). Канфлікты не дасягалі крытычнага роўня, не патрабавалі ўмяшання міжнароднай супольнасці і вырашаліся ўрадам Македоніі.
7 лістапада 2004 года ў Македоніі прайшоў рэферэндум пра статус і прывілеі этнічных албанцаў. Рэферэндум праваліўся з-за нізкай яўкі, але выклікаў грамадскі рэзананс у краіне і ўздым нацыяналістычных сіл.
У канцы 2008 года Алі Ахмеці — лідар партыі ДСІ (Дэмакратычны саюз за інтэграцыю), заявіў, што НЛА гатова аднавіць дзеянні, калі македонскія палітыкі будуць праводзіць курс на цэнтралізацыю дзяржавы і прыгнятаць албанскую меншасць.
Становішча не перастала быць напружаным і з-за косаўскага прэцэдэнту, у выніку якога Косаўскі край абвясціў пра сваю незалежнасць. Шмат у чым з-за супярэчнасцей паміж албанцамі і македонцамі ў краіне ў кастрычніку 2008 года Македонія афіцыйна прызнала Косава.