Каньяк | |
---|---|
| |
Краіна паходжання | |
Мацунак | 40 % (V/V) |
Сайт |
cognac.fr (фр.) cognac.fr/en/ (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каньяк (фр.: cognac) — моцны алкагольны напой (40-60 аб’ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для каньяку смак і колер.
Сваю назву напой каньяк атрымаў ад горада Каньяк, рэгіёна Пуату — Шарант, дэпартамента Шаранта, Францыя, з якім яго звязвае гістарычнае мінулае стварэння. Сама назва «каньяк», геаграфічныя мяжы вытворчасці і тэхналогія вытворчасці строга вызначаныя, рэгламентаваныя і замацаваныя шматлікімі заканадаўчымі актамі. Каньяк з’яўляецца спрадвечна французскім прадуктам.