Канюшына лубінавая, Дзятліна лясная[1] (Trifolium lupinaster) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Мае галінастыя, верацёнападобныя патоўшчаныя карані. Сцёблы простыя ці галінастыя, прамыя, 20-50 см вышынёй, гладкія або толькі ў верхняй частцы злёгку пухнатыя. Лісце пяцернае, лісточкі ланцэтападобныя. Кветкі лілова-пурпурныя, ружовыя ці белыя, сабраныя ў аднабокую парасонікавую галоўку.
Расце на лугах, у негустых лясах, на іх ўскраінах, па берагах рэк і азёр, у альпійскім поясе гор.
Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі (поўнач), Сібіры, на Далёкім Усходзе. Распаўсюджаны па ўсім Горным Алтаі.
У надземнай часткі канюшыны лубінавай ўстаноўлены флавоноіды і вітаміны — C, P, каратын. У лісці, сабраных на Курайскім хрыбце, выяўленыя 127 мг% аскарбінавай кіслаты, 4, 7 мг% караціну і 1440 мг% вітаміна P, 22,81 % бялку[2].
Выдатны меданос, дае шмат нектара і пылка. Для жывёл з’яўляецца высокахарчовым кормам.
Від Канюшына лубінавая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Канюшына лубінавая ўжываецца ў тыбецкай медыцыне пры хваробах печані, жаўтусе і жоўцевыводных шляхоў.
У народнай медыцыне Сібіры і Далёкага Усходу кветкі і лісце прымяняюцца пры скрафулёзе (лімфатычныя вузлы туберкулёзнага паходжання), залатусе, пры прастудных грудных захворваннях, у выглядзе адвару і настойкі папулярныя пры запаленчых гінекалагічных захворваннях і пры бясплоддзі, а таксама як агульнаўмацавальны і раназажыўляльны сродак[3]. Ва Усходнім Забайкаллі зялёныя часткі расліны лічацца мачагонным і супрацьзалатушным сродкам. У Горным Алтаі траву вараць на малацэ і п’юць адвар пры нарывах ў горле і бясплоддзі. Высушаную траву распарваюць і прыкладваюць да горла.
Зноскі
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Савоськин И. П., Пеккер Е. Г., Кадырова Р. Б. Белковый, аминокислотный и витаминный потенциал некоторых родов семейства бобовых — Leguminosae Juss., произрастающих в Юго-Восточном Алтае.— В кн. Растительные богатства Сибири. Новосибирск, 1971, с. 104—110
- ↑ Шрейтер А. И. Лекарственная флора советского Дальнего Востока. М.: Наука, 1975
- Никифоров Ю. В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 807. Lupinaster pentaphyllus Moench (Trifolium lupinaster L.; incl. T. ciswolgense Spryg. ex Iljin et Truchaleva, T. spryginii Beljaeva et Sipl.) — Люпинник пятилистный, или Клевер люпиновый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 450. — ISBN 9-87317-128-9.