Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыягалоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя.
Канюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[5].
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.825. Trifolium hybridum L. [T. elegans Savi, Amoria hybrida (L.) C.Presl] — Клевер гибридный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 469. — ISBN 9-87317-128-9.