Канюшына шаматкая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Trifolium aureum Pollich, 1777 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Канюшына шаматкая[1][2]; (Trifólium áureum) — від двухдольных раслін роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Верагодна, першае навуковае апісанне было зроблена Карлам Лінеем у Species plantarum ў 1753 годзе, аднак яго назва Trifolium agrarium не замацавалася ў літаратуры.
Канюшына шаматкая, злотнік[3], хмельнік[4].
Адна- або двухгадовая расліна вышынёй 15-50 см з галінастымі ўзыходзячымі сцебламі, пакрытымі валасінкамі[5].
Лісце складанае, складаецца з тупаканчных або злёгку выемкавых на канцы лісточкаў даўгавата-зваротнаяйкападобнай або даўгавата-эліптычнай формы[5].
Кветкі залаціста-жоўтага колеру (якія адцвітаюць — светла-бурыя) сабраны ў вялікую колькасць галоўкавых суквеццяў авальнай або шарападобнай формы; чашачка кветкі пакрыта валасінкамі[5].
Плод — аднанасенны зваротнаяйкападобны боб[5].
Сустракаецца ў Еўропе і Заходняй Азіі. Занесены ў Вялікабрытанію, ЗША і Новую Зеландыю[6].
Расце на лясных лугах, пакладах, на ўскраінах бярозавых гаёў, сярод пасеваў[5].
Від Канюшына шаматкая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
яшчэ 3 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб | яшчэ каля 300 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Канюшына | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Trifolieae | від Канюшына шаматкая | |||||||||||||||||
яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 2 падсямействы | яшчэ 5 родаў | ||||||||||||||||||
Сінанімічныя назвы[7]:
Пустазельная расліна. Можа выкарыстоўвацца чалавекам у якасці тэхнічнай, лекавай расліны[6].