Кападокія

Places of touristic relevance

Кападо́кія (грэч. Καππαδοκία, перс.: کاپادوکیه (Katpatuka, «Краіна цудоўных коней»), лац.: Cappadocia, турэцк.: Kapadokya) — гістарычная назва мясцовасці ў сярэдняй частцы Малай Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі (частка зямель правінцый Неўшэхір, Кайсеры, Аксарай і Нійдэ), ужываецца з часоў антычнасці да нашых дзён. Характарызуецца надзвычай цікавым ландшафтам вулканічнага паходжання, падземнымі гарадамі, створанымі ў 1 тысячагоддзі да н.э. і абшырнымі пячорнымі манастырамі, якія вядуць сваю гісторыю з часоў ранніх хрысціян. Нацыянальны парк Гёрэме і пячорныя паселішчы Кападокіі ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.